Здаецца, што нямецкім таварам канкурэнцыю могуць саставіць толькі амераканская вытворчасьць, да й тую яны пачнуць шчаміць сваімі брэндамі. Ці заўважалі, як Penaten - яна ж амераканская фірма Johnson & Johnson - шампуні, ласьёны і т.п. для дзетак - вышчэмліваецца магазінным брэндам DM, як DM капіруе Penaten ледзь не да памеру шрыфта надпісаў на бутэльках??!! А цана ў двая ці 3 разы меней. Пра якасьць і небясьпечнасьць зьмесьціва нічога сказць не магу. А што немцам?, калі ў іх шырока распаўзюджана вера, што танныя прадукты не абавязкова дрэнныя, а у дарагіх прадуктах, ты пераплочваеш за брэнд. Але гэта вера распаўсюджваецца й на нямецкія тавары. Напрыклад, BOSCH вельмі дарагі, але можна купіць якую небудь сусьветна НЕвядомую марку, але таксама нямецкую, якасьць канешне не такая як у Бош,але ж сьцірае!
Шок1 Другая рэч, што мяне вырубіла: у Нямеччыне няма замежных сетак, якія гандлюць прадуктамі харчавання! Wallmart некалі зрабіла спробу адкрыць сваю сетку у Няччыне, ды правалілася, бо немцы ня шлі... Вось што значыць "Пакупайце нямецкае!"... Карацей, 82 міліонаў немцаў вырабляюць і кормяць самі сябе.
Шок2 У Нямеччыне ёсьць малако і некаторыя йньшыя малочныя прадукты, якія можна захоўваць НЕ ў лядоўне.
Шок3 У Нямеччыне ёсьць кіўбасна-мясныя прадукты, якія можна захоўваць НЕ ў лядоўне.
Шок4 Фрукты. А менавіта, кавун, персік, нектарын, грушы, якія выглядаюць вельмі прыгожа, чырвона-сьпела, але ты ж заплюшчы вочы ды ўкусі... гэта ж нясьпелае [censored]! як немцы гэта ядуць?! цьвердае - уяўляеце - цьвёрды кавун!, кіслае, ня сочнае! цьху! Таму кавун і персікі я набываю толькі ў турэцкіх крамах.Статыстыка: Дададзена mauliau — 09 вер 2012, 16:09
]]>