Мэты і правілы форуму Razmova.by
Дзякуй за то, што зацікавіліся форумам Размова. Перш за ўсе хацелася б паінфармаваць вас аб мэтах нашага форуму і правілах паводзінаў на ім.
Мэтаю форума Размова з’яўляецца стварэнне пляцоўкі, якая б дазваляла усім, хто карыстаецца беларускай мовай, абменьвацца думкамі і меркаваннямі пра падзеі ва ўсіх галінах жыцця. Пэўнай праблемай зараз з’яўляецца дыскрымінацыя беларускай мовы. Носьбіты роднай мовы ў яўнай меншасці на асноўных інтэрнет-пляцоўках і часам адчуваюць сабе некамфортна. Таму было вырашана стварыць сайт, дзе зносіны вялісь бы толькі па-беларуску.
Чым форум Размова адрозніваецца ад ,напрыклад, сацыяльных сетак кшталту “Facebook” ці “У кантакце”? Ен ня мае такога багатага функцыяналу, але таксама мае і пэўныя перавагі. Перш за ўсе, усе паведамленні адкрыты для усіх наведвальнікаў, яны добра індэксуюцца пашуковымі сістэмамі, а значыць іх легка знайсці.
Па-другое, паведамленні не архівіруюцца с цягам часу, таму захоўваецца пэўная гістарычнаць.
Няма абмежаванняў на аб’ем паведамлення.
Досыць шырокі спектр абмяркоўваемых тэм дазваляе зрабіць форум адзіным месцам, дзе можна атрымаць інфармацыю і падзяліцца сваімі думкамі амаль пра ўсе, што цікавіць усіх нас.
Вы маеце магчымаць стварыць уласны ліст сяброў і абменьвацца асабістымі паведамленнямі як з імі, так і з іншымі удзельнікамі форума Размова.
Есць і шмат іншых прыладаў, якія сапраўды спадабаююца Вам, калі Вы пачнеце карыстацца форумам Размова.
Правілы паводзінаў на форуме.
1. Усе паведамленні робяцца на беларускай мове.
2. Паведамленні на іншых мовах могуць быць пададзены толькі ў катэгорыі Паведамленні на іншых мовах. У дадзенай катэгорыі пакідаюцца паведамленні толькі тэхнічнага характару.
3. Выкарыстоўваюцца ўсе варыянты беларускай мовы. Мы раім усе ж такі выпраўляць пэўныя граматыныя і стылістычныя памылкі, аднак наведвальнікі цалкам вольныя выкарыстоўваць розны правапіс, нэялагізмы, дыялектызмы і іншыя рэчы, якія могуць спрыяць развіццю беларускай мовы.
4. Усе паведамленні робяцца на кірыліцы. Дапускаецца выкарыстанне лацінкі ці трансліта ў пэўных выпадках. Але калі паведамленне будзе успрымацца наведвальнікамі форума як нечытабельнае, яно будзе выдалена.
5. Забараняюцца прамыя абразы, знявагі і абвінавачванні на адрас канкрэтных асобаў. Адказнасць за дыффамацыю нясе аўтар паведамлення. Адміністрацыя форума, па магчымасці, мадэруе паведамленні, аднак знімае з сабе адказнасць за меркаванні і дзеянні канкрэтных чальцоў форума.
6. Забараняецца выкарыстанне паведамленняў на форуме для распаўсюджвання рэкламнай інфармаціі, не маючай дачынненя да абмяркоўваемай тэмы.
Вось, напэўна, пакуль і ўсе.
Дзякуй Вам за тое, што выбралі форум Размова.
З павагай
AdminСтатыстыка: Дададзена Admin — 22 ліс 2011, 09:27
]]>