... калі ўжо зусім шчыра - я не веру ў тое, што ў беларускай мовы ёсць будучыня... спадзяюся на гэта, але верыць не атрымліваецца... бо свой шанец мы ўжо ўпусцілі...
... што да правільнасці - я меня на ўвазе як раз дэманстратараў, якія наўмысна (не ведаю, з якой мэтай) імкнуцца размаўляць па-беларуску (дакладней, яны думаюць, што гэта - беларуская мова)... і ў выніку можна пачуць "як дзяла?", "а колькі гэта стоіць?" і гэтак далей... ці такія рэчы "вылучаються", "адрозніваються", "вітаються"...
... не так даўно на адным канцэрце адзін персанаж напрыканцы сказаў: "вялікае дзякуй нашым гасцям ад жЫхараў"... пры гэтым усё астатняя ён казаў па-расейску... дык навошта было навогул беларускую чапляць? тым больш, што госці з-за мяжы ўсё роўна не зразумелі...
... а вось параўноўваць беларускую мову з ангельскай, на маю думку, не зусім карэктна - занадта розныя гісторыі і арэалы распаўсюджвання...
Статыстыка: Дададзена eshmakuna — 30 сак 2012, 12:18
]]>