... у грузіі адлік вядзецца з 324 года, калі дзякуючы намаганням святой ніно праваслаўе таксама стала дзяржаўным веравызнаннем...
... я ніколі не цікавілася пытаннем досыць глыбока, таму распавяду толькі тое, што ведаю і што бачыла на ўласныя вочы... у грузіі вернікі значна больш актыўныя, чым у нас... у царкву ходзяць амаль усе... калі праходзяць ці на машыне праязжаюць каля храма - 99% людзей хрэсціцца... пры гэтым нельга сказаць, што яны занадта рэлігіёзныя, апантаныя верай... гэта проста вельмі звычайная частка жыцця... у цэрквах пачуваешся вельмі камфортна, нават не ведаю, чаму...
... цікава, што шлюб, заключаны ў царкве, мае моц... мая сяброўка напачатку была павянчаная ў храме... згулялі вяселле... і з гэтага часу яна і яе абраннік лічыліся мужам і жонкай... я запыталася, калі будзе свецкая рэгістрацыя... яна адказала: "ай, як-небудзь з'ездзім, калі час будзе... гэта ж неістотна"...
... і яшчэ адно файнае назіранне... у грузінскім іканастасе, у адрозненні ад расейскага, не тры рады, а два... як сказала адна жанчына падчас экскурсіі па царкве: "гэта таму, што грузіны меньш грашаць"...
... вельмі здзівіла такая рэч... у гарах, на могілках ёсць невялікія царквушкі і каплічкі... яны зачыненыя на звычайныя замкі... дзе-небудзь на дзвярах ляжыць ключ... калі камусьці трэба, ён прыходзіць, адчыняе царкву, моліцца, ставіць свечкі, зачыняе і сыходзіць... свечкі ляжаць, іх проста бяруць і апускаюць грошы ў спецыяльную штуку... паўсюль - прыгожыя іконы, падчас даволі старажытныя... і нікому нават у галаву не прыходзіць нешта дрэннае зрабіць...
Статыстыка: Дададзена eshmakuna — 19 сак 2012, 11:55
]]>