19-20 траўня, у чацьвёрты раз, роварны ды бегавы залікі, неверагодная колькасьць новых маршрутаў для выбару, дваццаць чатыры гадзіны бескампраміснай барацьбы, сотні ўдзельнікаў, маса прызавых залікаў, спецыяльныя класы для вопытных і пачынаючых марафонцаў, у адкрытым суткавым аматарскім марафоне «life: ) Налібакі `12». Самае знакавая падзея сезону, самы масавы і папулярны старт марафонцаў-аматараў збірае сваіх удзельнікаў, што б зноў адкрыць ім неверагодныя скарбы прыгажосьцяў Налібоцкай пушчы, падарыць яркія ўражаньні і незабыўныя прыгоды!
Старт і фініш марафону будуць размешчаны на беразе возера ў п. Паланевічы Дзяржынскага раёна.
Падрабязную інфармацыю па маратону «life
Налібакі` 12 », у тым ліку правілы, спіс зарэгістраваных удзельнікаў, апісанне маршруту, можна атрымаць на сайце promwadtour.com. Размовы пра марафон вядуцца на сайце аматараў актыўнага адпачынку і турызму poehali.net.
Генеральныя інфармацыйныя партнёры - партал holiday.by і сайт Паехалі!Статыстыка: Дададзена DzedFyodar — 30 кра 2012, 15:54
]]>