Апісанне:
Аднойчы ты даведаешся, што твой брат знік у невядомым кірунку, прыяцелі займаюцца фінансавымі афёрамі, а бізнэс спрабуюць перакупіць прадстаўнікі незразумелых структур. Рэальнасць аказваецца хісткай і перарывістай, жыццё робіць крок у бок, і ты нечакана апыняешся паміж сваім мінулым, дзе цябе чакаюць сябры, і будучыняй, дзе цябе чакаюць ворагі.
«Ворошиловград» - раман жорсткі, меланхалічна і рэалістычны. Наколькі наогул рэалістычным можа быць сацрэалізм.
Яны прыходзяць і забіраюць у цябе ўсё, што табе належыць. Яны пазбаўляюць цябе тваёй волі і тваёй тэрыторыі. Яны забіраюць у цябе тваё мінулае і тваю памяць. І ўсё, што ты можаш ім супрацьпаставіць - гэта сваё каханне і сваю нянавісць. Ну, і свае крымінальныя навыкі.
___________________________________________________________________________________
Ад сябе:
Я сустракаўся толькі з паэтам Сяргеем Жаданам, а вось з празаікам у першы раз. Не проста не расчараван, а буду прасіць знаёмых набыць і пераслаць мне ўсю яго прозу. "Варашылаўград" выдадзены па-ўкраінску і яшчэ ў перакладзе на рускую мову, але я вырашыў чытаць у арыгінале. Гэта быў першы досвед чытання кніг на ўкраінскай, але 440 старонак "зайшлі", не, "заляцелі" ўсяго за два дні.
Шчыра, прыгожа, яскрава, цікава. Кніга пра Бацькаўшчыну, пра сапраўдных сяброў, пра каштоўнасць мінуўшчыны якая б яна не была.
Сцэна містычнага аматарскага футбольнага матчу, якого не магло быць, стаіць перад вачыма дагэтуль і не адпускае.
Ад адных назваў персанажаў можна звар'яцець:
Саша Пітон з одним оком,
Андрюха Майкл Джексон із синіми церковними банями на грудях,
Семен Чорний Х...й з відкушеним вухом та пришитими пальцями на правій руці,
Дімич Кондуктор з наколками на повіках,
брати Балалаєшнікови — всі троє, з однією на всіх мобілою,
Коля Півтори Ноги з фарбованою в біле залисиною та гітлерівськими вусиками,
Іван Петрович Комбікорм з вуглуватою від кількох переломів головою,
Карпо З Болгаркою — з болгаркою в руках,
Вася Отріцало з перебинтованими кулаками,
Гєша Баян,
Сірьожа Насильник,
Жора Лошара.Статыстыка: Дададзена lixvar — 03 тра 2012, 11:52
]]>