... шчыра кажучы, я не фанатка горных лыжаў, таму аб'ектыўна ацаніць якасць менавіта такога адпачынку не магу... па водгуках тых, хто там быў, ехаць варта...
...ведаю яшчэ, што ёсць турыстычная кампанія , якая спецыялізуецца як раз на горных лыжах... у іх на сайце можна больш падрабязна даведацца пра дэталі адпачынку...
... наконт астатніх патанняў...
1. ... з менску ў грузію лятае "белавіа", рэйсы ёсць да тбілісі (штодня) і да батумі... яшчэ ёсць грузінская кампанія "airzena", у іх больш танныя квіткі... але ў гэты сезон (да сакавіка) рэйсаў на беларусь чамусьці няма...
... грузіны сапраўды лятаюць у менск... рэч у тым, што паміж грузіяй і расеяй да гэтага часу няма рэгулярных стасункаў, таму ўсе, каму патрэбна патрапіць, напрыклад, у маскву, вымушаныя дабірацца праз менск ці праз кіеў...
2. ... зноў жа, не магу параўнаць з букавелем, бо не была там... але грузія зараз ускладае шмат надзеяў на турызм, таму і за сэрвісам сочаць... напрыклад, калі адпачываць на моры, то з тым жа крымам нават параўноўваць нельга - значна лепш, зусім іншы ўзровень...
3. ... дзень ці два на прагляд даўніны - у рамках грузіі гэта кропля ў моры... там уся краіна - помнік... калі цікава - магу распавесці больш падрабязна пра самыя выбітныя мясціны...
4. ... у тбілісі затрымацца варта без усялякага сумнення!!! цудоўны, надзвычай прыгожы горад... і, калі ўжо будзеце там, варта заехаць у мцхету (гэта побач) - старажытную сталіцу грузіі... калі чыталі лермантава, то мусіце памятаць:
Немного лет тому назад,
Там, где, сливаяся, шумят,
Обнявшись, будто две сестры,
Струи Арагвы и Куры,
Был монастырь.
... гэта як раз пра "мцхеціс джвары" - манастыр у мцеце...
5. ... да беларусаў (ды і да усіх гасцей) ставяцца вельмі добра... нават да расіян, нягледзячы на тое, што адносіны паміж краінамі не самыя добрыя... славутая грузінская гасціннасць - гэта не перабольшанне... і я перакананая, што падчас адпачынку ў грузіі вы не толькі атрымаеце шмат уражанняў і пазітыўных эмоцый, але і знойдзеце добрых сяброў...
Статыстыка: Дададзена eshmakuna — 06 лют 2012, 09:36
]]>