Шаноўнае спадарства!
5 лістапада (субота) ладзіцца вандроўка
"Па старых ваяводскіх цэнтрах: Магілёў-Мсціслаў-Пустынкі"
Праграмма:
7.15 - збор каля Нацыянальнага банка, другі пад'езд (вул. Леніна, 14)
7.30 – выезд з Мінска
7.30-10.30 – пераезд Мінск-Магілёў (200 км)
10.30-12.30 – экскурсія па Магілёве (Гарадскі тэатр, наведваньне Ратушы, Станіславаўскі касцёл 18 стагоддзя, Свята-Мікольская царква 17 стагоддзя, гарадская забудова 18-пач. 20 ст. )
12.30-13.30 – вольны час
13.30-15.00 – пераезд Магілёў-Мсціслаў (кармеліцкі касцёл, езуіцкі комплекс, Замкавая гара)
15.00-16.30 – экскурсія па Мсціславе
17.00-18.00 – агляд манастыра ў Пустынках (10 км ад Мсціслава)
18.00 – 22.30 – вяртанне ў Менск (300 км)
Кошт: 150 тыс. рублёў (некаторыя чальцы прафсаюза, якія запісаліся ў вандроўку, не маюць магчымасьці паехаць, таму магчыма зніжка ў памеры 50 тыс. рублёў)
У кошт уваходзіць:
- праезд на аўтобусе
- экскурсійнае суправаджэньне па маршруце
Дадаткова аплачваецца:
- уваходныя квіткі ў музеі (4-7 тысяч)
- сілкаваньне
- сувеніры
Калі маецца жаданьне паехаць у вандроўку, грошы можна перадаць мне, то бок Вользе Ждановіч 2 лістапада. Кантакт olga_melisa на yahoo.comСтатыстыка: Дададзена T34 — 02 ліс 2011, 10:00
]]>