... у мяне было так... ва ўніверсітэце я сябравала з адным хлопцам... і так сталася, што пасля атрымання дыпломаў мы працавалі разам... прычым на раўнавартасных пасадах... праз 2 гады мы цярпець адно аднаго не маглі... і адначасова звольніліся, бо проста не маглі існаваць у межах аднаго офіса...
... недзе праз год ён мне патэлефанаваў... мы сустрэліся... паразмаўлялі... і ўжо шмат гадоў - зноў не разлей вада... і неяк размаўлялі пра тое, як працавалі разам... і прыйшлі да высновы, што мы проста па-рознаму падыходзім да працы... ён усё робіць павольна, па чарзе, не спяшаецца... а ў мяне ўсё гарыць, усё раблю адначасова... у выніку і ў яго, і ў мяне ўсё атрымліваецца... але адну і тую ж праблему мы вырашаем па-рознаму... мы пасмяяліся... а яшчэ праз некаторы час нам зноў прапанавалі разам папрацаваць... мы ў адзін голас сказалі, што ні за што ў свеце!!! таму што ўпэўніліся, што нам нельга разам працаваць...
Статыстыка: Дададзена eshmakuna — 15 сак 2012, 10:58
]]>